Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2024, 15:07

Беларусь і Кенія рыхтуюцца ўстанавіць паветраныя зносіны

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Кеніяй аб паветраных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ нумар 307, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі