Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2021, 19:08

Беларусь і Арменія на ўзаемнай аснове зменяць правілы рэгістрацыі грамадзян

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні дапаўнення ў міжурадавае пагадненне з Арменіяй аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прапануецца вызваліць грамадзян аднаго боку, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі іншага боку, ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) на працягу 30 дзён з даты ўезду. Пасля заканчэння гэтага тэрміну такія асобы павінны зарэгістравацца.

Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перагавораў па праекце пратакола і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі