Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Андрэй Філатаў назначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генерал-маёр Ігар Буткевіч, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.-0-