Фота з архіва
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з 90-годдзем. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Усё Ваша жыццё і шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляюцца прыкладам нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву і сваёй Радзіме, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы зрабілі важны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый беларускай тэатральнай школы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства - сапраўдны гонар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ўзор для маладых артыстаў".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Тадэвуш Кокштыс і ў далейшым будзе дарыць радасныя хвіліны гледачам, узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.-0-