Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля выканання абодвума бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур 11 студзеня ўступае ў сілу падпісанае 19 чэрвеня 2020 года Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пагадненне рэгулюе парадак перасячэння замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства сумеснай граніцы дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у тым ліку яе сухапутнага ўчастка, які да гэтага быў адкрыты толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.
У адпаведнасці з пагадненнем бакі ўзаемна прызнаюць візы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама адзнакі аб перасячэнні знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы.
Кожны з бакоў захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любога замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, а таксама ажыццяўляць праверку выканання імі правіл уезду, выезду, транзіту або рэжыму знаходжання.
"Пагадненне з'яўляецца важным складнікам адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы", - падкрэслілі ў МЗС.
Хто зможа скарыстацца новым парадкам
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ажыццяўляюць уезд, выезд, знаходжанне і (або) транзітны праезд па тэрыторыях Беларусі і Расіі ў візавым рэжыме і маюць візу дзяржавы адной з дзвюх краін, а таксама прызнаваемы абедзвюма дзяржавамі дакумент, што засведчвае асобу, атрымліваюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыях абедзвюх дзяржаў на працягу тэрміну дзеяння такой візы.
Калі ў адносінах да іх і ў Беларусі, і ў Расіі, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі прадугледжаны бязвізавы рэжым, то для ўезду ў абедзве краіны і знаходжання там дастаткова прызнаваемага абедзвюма дзяржавамі дакумента, што засведчвае асобу.
У выпадку, калі для названых асоб у адной краіне дзейнічае бязвізавы рэжым, а ў другой візавы, то для ўезду ў апошнюю і знаходжання там, акрамя дакумента, што засведчвае асобу, спатрэбіцца віза. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, маючыя дазвол на часовае пражыванне, пасведчанне на права жыхарства або дакумент для наведвання міжнароднага мерапрыемства адной краіны і дакумент, што засведчвае асобу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі іншай краіны без віз на працягу тэрміну дзеяння названых дакументаў.
Тэрмін знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыях Беларусі і Расіі лічыцца з даты ўезду на тэрыторыю адной з дзяржаў з тэрыторыі трэцяй дзяржавы.
Дзеянне пагаднення не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім абмежаваны ўезд на тэрыторыю адной з дзвюх дзяржаў.
Праз якія пункты можна будзе ўязджаць і выязджаць у абедзве краіны
Уезд на тэрыторыі Беларусі і Расіі магчымы як праз міжнародныя пункты пропуску цераз дзяржграніцу, так і непасрэдна па існуючых шляхах міжнародных чыгуначных і паветраных зносін, а таксама шляхах аўтамабільных зносін, пералічаных у дадатку да пагаднення.
Цяпер пагадненнем прадугледжана шэсць такіх участкаў: Юхавічы - Далосцы (Апочка - Наваполацк), Езярышча - Невель (Кіеў - Санкт-Пецярбург), Лёзна - Круглоўка (Віцебск - Смаленск), Рэдзькі - Красная Горка (Мінск - Масква), Звянчатка - Дубовічка (Бабруйск - Масква), Селішча - Навазыбкаў (Гомель - Бранск).
Перасячэнне сухапутнага ўчастка расійска-беларускай граніцы па іншых шляхах не дапускаецца і будзе расцэньвацца як парушэнне дзяржаўнай граніцы.
Асаблівы парадак для грамадзян Украіны
Асаблівы парадак уезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі захоўваецца ў адносінах да грамадзян Украіны. Згодна з рашэннем урада Расійскай Федэрацыі, грамадзяне Украіны ўязджаюць у Расію праз пункт пропуску ў маскоўскім аэрапорце "Шарамецева" і аўтамабільны пункт пропуску "Лудонка" ў Пскоўскай вобласці.-0-