Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ні адзін з кіраўнікоў беларускіх дыпмісій за мяжой не застанецца за бортам кадравых рашэнняў пасля запланаванай ратацыі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Адразу хачу сказаць тым нядобразычліўцам, якія гавораць: "Вось цяпер чысткі тут (будуць. - Заўвага БЕЛТА)". Ні адзін чалавек не застанецца за бортам кадравых рашэнняў, для ўсіх у нас ёсць прапановы па сістэме Міністэрства замежных спраў альбо ў кіраўніцтве нашай краіны. Наогул мы разглядаем работу за мяжой на такіх высокіх пасадах як добрую прыступку для атрымання вопыту, сувязей, кантактаў, цікавых ідэй з тым, каб усё гэта потым прымяніць, працуючы ў самой Беларусі", - сказаў Максім Рыжанкоў.
Як паведамлялася, 4 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб некаторых пытаннях кадравага забеспячэння сістэмы Міністэрства замежных спраў. Кіраўнік дзяржавы заявіў аб жаданні абмеркаваць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы МЗС, каб скаардынаваць у цэлым работу ў сувязі з прыходам новага міністра.
"Я ўпэўнены, што будуць пэўныя карэкціроўкі, перастаноўкі ў самім міністэрстве. Таму вельмі важна нам у гэтым плане вызначыцца. Але адразу хачу сказаць, што, як у ніякім іншым міністэрстве, у МЗС павінна быць беражлівае стаўленне да кадраў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Наогул у краіне так павінна быць. Але міністэрства - гэта асаблівы орган. І беражлівасць - пытанне нумар адзін у адносінах да кадраў".
Па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Максім Рыжанкоў расказаў журналістам, што сярод беларускіх дыпламатаў за мяжой плануецца вялікая кадравая ратацыя. "Мы плануем даволі вялікі кадравы дзень у сувязі з назначэннямі ў дыпкорпусе за мяжой, - растлумачыў міністр. - Не таму, што нейкая экстранная сітуацыя, нехта скажа - выбары... Не. Некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да назначэння".
Максім Рыжанкоў нагадаў аб тым, што ратацыйнага прынцыпу ў дыпламатычнай практыцы прытрымліваюцца многія краіны. Перш за ўсё для таго, каб не дапусціць трапляння дыпламатаў пад уплыў краіны знаходжання.-0-