18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Туркменістанам, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з намеснікам старшыні Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў у Туркменістане Амангельды Гандымавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Літаральна нядаўна мы з вамі сустракаліся ў перыяд электаральнай кампаніі па пазачарговых выбарах у парламент Азербайджана ў рамках камісіі СНД. Мы дастаткова актыўна ўзаемадзейнічаем з Цэнтральнай камісіяй па правядзенні выбараў і рэферэндумаў у Туркменістане. Мы заўсёды адкрытыя для ўзаемадзеяння і двухбаковага супрацоўніцтва не толькі ў рамках пасяджэнняў Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў. Вы пакуль не ратыфікавалі гэта пагадненне. Але разам з тым традыцыйна краіны, якія яшчэ не ратыфікавалі пагадненне, мы запрашаем у якасці наглядальнікаў. Таму што ў нас там няма закрытых тэм. Мы абмяркоўваем нашы прафесійныя пытанні, пачынаючы ад правядзення электаральных кампаній, заканчваючы забеспячэннем іх бяспекі і электаральнага суверэнітэту, - сказаў Ігар Карпенка. - Нам важны вопыт кожнай краіны, і іх напрацоўкі для нас цікавыя".
Амангельды Гандымаў падзякаваў за запрашэнне і цёплы прыём. "Упэўнены, што гэты форум будзе вельмі карысны для абмену вопытам у сферы выбарчага права. Мы ў Беларусі не першы раз, і кожны раз у нас добрыя ўражанні. Мінск вельмі прыгожы горад. У Беларусі жывуць вельмі добрыя людзі, - адзначыў ён. - Жадаем вам паспяховага правядзення электаральнага форуму".
Сустрэча адбылася ў рамках Міжнароднага электаральнага форуму, які з 18 па 21 верасня праходзіць у Мінску. Форум адкрые новыя магчымасці для абмену ведамі, вопытам і ідэямі, стане платформай для адкрытай дыскусіі прафесіяналаў і ўсіх тых, хто цікавіцца выбарчым правам і тэхналогіямі. Тэмамі для абмеркавання стануць пытанні бяспекі і лічбавізацыі выбарчага працэсу, удзелу грамадзянскай супольнасці ў выбарах, прававой асветы моладзі.
Сёння ЦВК Беларусі наведваюць дэлегацыі Туркменістана, Таджыкістана і Кыргызстана. У рамках форуму пройдуць пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц СНД, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця". Завершыцца форум маладзёжным праектам "Выбірай.BY" 20 верасня ў гандлёвым цэнтры "Сталіца".-0-