Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 жніўня 2025, 17:14

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам

Дональд Трамп. Фота з архіва ТАСС
Дональд Трамп. Фота з архіва ТАСС
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.

"У мяне была надзвычай добрая размова з глыбокапаважаным Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1300 зняволеных, - напісаў Дональд Трамп. - Наша размова была вельмі добрай. Мы абмеркавалі многія тэмы, уключаючы візіт прэзідэнта  Пуціна на Аляску. Я з нецярплівасцю чакаю сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучым. Дзякуй за вашу ўвагу да гэтага пытання!"

Як раней паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і ЗША.

Як вядома, на 15 жніўня назначана сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы (штат Аляска), яна павінна пачацца ў 11.00 па мясцовым часе (22.00 па Мінску). Паводле паведамленняў СМІ, амерыканскі лідар ужо вылецеў з авіябазы Эндрус пад Вашынгтонам у Анкорыдж. А кіраўнік расійскай дзяржавы знаходзіўся ў Магадане, дзе наведваў адно з прадпрыемстваў і праводзіў нараду.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі