Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 кастрычніка 2024, 13:19

Сергяенка: супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі грунтуецца на ўзаемаразуменні, узаемавыручцы і дружбе

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі грунтуецца на прынцыпах узаемаразумення, узаемавыручкі і дружбы. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з сербскай парламенцкай дэлегацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння асабліва рады сустракаць такую прадстаўнічую дэлегацыю парламента Сербіі. Ваш візіт - сведчанне важнасці міжпарламенцкага супрацоўніцтва для эфектыўнага развіцця і паглыблення ў цэлым беларуска-сербскіх адносін. Яны грунтуюцца на прынцыпах узаемаразумення, узаемавыручкі, дружбы і, што самае прынцыпова важнае, на высокім узроўні даверу паміж лідарамі нашых дзяржаў, паміж нашымі прэзідэнтамі", - сказаў Ігар Сергяенка.

У склад дэлегацыі ўваходзяць віцэ-спікер Народнай скупшчыны Рэспублікі Сербія Ёван Яніч, дэпутаты ад розных палітычных партый, восем з якіх - члены групы дружбы з Беларуссю, а таксама прадстаўнікі бізнес-колаў Сербіі і свяшчэннаслужыцелі, усяго больш за 30 чалавек. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і перспектывы нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы.

Кантакты з сербскімі парламентарыямі ажыццяўляюцца ўжо не ўпершыню. 9 верасня 2024 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Іпатава з сербскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з Ёванам Янічам, на якой была дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі дзейнасці парламенцкіх груп дружбы.

"Мы сустракаемся на парогу знамянальнай падзеі для нашых краін - 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй. За гэтыя гады Сербія стала для Беларусі ключавым партнёрам на Балканах, ідзе актыўны дыялог як на міжведамасным узроўні, так і па лініі парламентаў", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі