Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 кастрычніка 2024, 12:24

Сергяенка: паміж Беларуссю і Кітаем дасягнуты вельмі высокі ўзровень палітычнага даверу

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Кітаем дасягнуты вельмі высокі ўзровень палітычнага даверу, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ў Беларусі нядаўна, аднак, напэўна, ужо адчулі стаўленне нашых людзей і да сябе, і ў цэлым да вашай краіны. Тое паважлівае стаўленне, якое аказваецца кітайскаму народу", - сказаў Ігар Сергяенка.

Спікер адзначыў, што 1 кастрычніка споўнілася 75 гадоў з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. "За гэты перыяд Кітай ператварыўся ў магутную прамысловую дзяржаву з высокаразвітой сельскай гаспадаркай, навукай, культурай. Аб поспехах вашай краіны я ведаю з асабістага вопыту, паколькі раней неаднаразова бываў у розных рэгіёнах Кітайскай Народнай Рэспублікі і ўбачыў гэта на свае вочы", - падкрэсліў ён.

"Ваша краіна праводзіць самастойную ўзважаную знешнюю палітыку, нацэленую на ўмацаванне супрацоўніцтва са многімі краінамі. Мы даражым дружбай з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Дзякуючы лідарам нашых дзяржаў паміж Беларуссю і Кітаем дасягнуты вельмі высокі ўзровень палітычнага даверу", - дапоўніў Ігар Сергяенка.-0-
Фота Віталя Піваварчыка

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі