Фота Палаты прадстаўнікоў
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў наладжванні прадметнага супрацоўніцтва з Афрыканскім саюзам і рэгіянальнымі інтэграцыйнымі ўтварэннямі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час выступлення на чацвёртым пленарным пасяджэнні Панафрыканскага парламента шостага склікання ў г. Мідранд (ПАР), паведамляе БЕЛТА.
"Мы зацікаўлены ў наладжванні прадметнага супрацоўніцтва з Афрыканскім саюзам і рэгіянальнымі інтэграцыйнымі ўтварэннямі, а таксама ў выкарыстанні пераваг кантынентальнай зоны свабоднага гандлю пры рэалізацыі сумесных праектаў, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Мы можам істотна пашырыць рамкі нашага супрацоўніцтва ў тых галінах, у якіх дасягнулі поспехаў і валодаем дастатковымі кампетэнцыямі. Гэта сельская гаспадарка і харчовая бяспека, прамысловасць, адукацыя, навука і тэхналогіі, энергетыка. Беларусь з'яўляецца вытворцам усёй лінейкі аграрнай тэхнікі, якая ўжо цудоўна зарэкамендавала сябе і карыстаецца папулярнасцю сярод афрыканскіх фермераў".
Нашы прапановы па пастаўках машын і абсталявання маюць комплексны характар і могуць быць пакладзены ў аснову дзяржаўных праектаў механізацыі сельскай гаспадаркі ў краінах Афрыкі, падкрэсліў спікер. "Перавага супрацоўніцтва з Беларуссю ў тым, што мы гатовы пастаўляць афрыканскім партнёрам не толькі традыцыйныя экспартныя тавары, але і дзяліцца нашымі ведамі і тэхналогіямі. Такая мадэль ужо даказала сваю эфектыўнасць. Так, у бягучым годзе беларускі экспарт у краіны Афрыкі вырас амаль у 4 разы. За восем месяцаў ён склаў практычна паўмільярда долараў ЗША, перавысіўшы гадавыя паказчыкі папярэдніх гадоў. Упэўнены, мы можам дабіцца большага, удзельнічаючы ў профільных панафрыканскіх і рэгіянальных праграмах".
"Нам таксама трэба каардынаваць нашы намаганні на ўсіх узроўнях для зніжэння залежнасці ад рознай несправядлівай канкурэнцыі, асабліва калі размова ідзе аб харчовай бяспецы. На Беларусь жа прыпадае пятая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў, настолькі неабходных для яе забеспячэння. Санкцыйны націск на асобныя краіны патрабуе рашучых калектыўных дзеянняў. Падзяляю заклік старшыні Камісіі Афрыканскага саюза да неадкладнай і безагаворачнай адмены ўсіх санкцый, якія засталіся, уведзеных супраць Рэспублікі Зімбабвэ. Падтрымліваю ідэю святкавання Дня барацьбы з санкцыямі, ініцыяваную Супольніцтвам развіцця Поўдня Афрыкі", - дапоўніў Ігар Сергяенка.
Як паведамлялася, дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам па запрашэнні старшыні Панафрыканскага парламента (ПАП) Фарчуна Чарумбіры 4-5 лістапада наведвае г. Мідранд (ПАР) для ўдзелу ў чацвёртым пленарным пасяджэнні Панафрыканскага парламента шостага склікання. Беларускаму парламенту ўпершыню ў гісторыі дадзена магчымасць выступіць на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця сесіі ПАП. Плануецца таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і ПАП, у адпаведнасці з якім парламенту Беларусі будзе прадастаўлены статус наглядальніка пры гэтай арганізацыі.
Праграмай візіту таксама запланаваны сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам ПАП, Нацыянальнай асамблеі ПАР, кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін Афрыкі.-0-