Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лістапада 2024, 12:38

Рыжанкоў правёў пасяджэнне беларускай часткі Беларуска-Індыйскай міжурадавай камісіі

Фота МЗС
Фота МЗС
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 6 лістапада ў Мінску правёў пасяджэнне беларускай часткі Беларуска-Індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, навукі, тэхналогій і культуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Удзельнікі пасяджэння прааналізавалі ход рэалізацыі шэрага двухбаковых праектаў, абмеркавалі праблемныя пытанні і падрыхтавалі перспектыўныя прапановы па развіцці супрацоўніцтва з Індыяй у гандлёва-эканамічнй плоскасці, а таксама ў сферах прамысловасці, лагістыкі, фармакалогіі, культуры, навукі, адукацыі і іншых галінах.

Вынікі абмеркавання, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх профільных міністэрстваў, канцэрнаў і ключавых прадпрыемстваў - экспарцёраў Беларусі, стануць асновай рашэнняў маючага адбыцца 19 і 20 лістапада 2024 года ў Мінску 12-га пасяджэння Міжурадавай камісіі з Індыяй. Паралельна з ім у беларускай сталіцы таксама пройдзе Беларуска-Індыйскі бізнес-форум.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі