Максім Рыжанкоў і Антоніу Гутэрыш
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы ў Нью-Ёрку з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам адзначыў неабходнасць павышэння ролі ААН у процідзеянні незаконным аднабаковым прымусовым мерам. Падрабязнасці сустрэчы БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пасля выступлення міністра замежных спраў Беларусі ў Генеральнай Асамблеі яго прыняў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Былі закрануты пытанні актуальнага міжнароднага парадку дня, у тым ліку глабальная і рэгіянальная бяспека.
Максім Рыжанкоў адзначыў неабходнасць павышэння ролі ААН у процідзеянні незаконным аднабаковым прымусовым мерам. Генеральны сакратар асобна падкрэсліў актыўную і значную ролю Беларусі ў ААН у перадаў самыя цёплыя пажаданні кіраўніку беларускай дзяржавы.-0-