Фота з архіва
15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эскалацыя на Блізкім Усходзе - гэта не толькі гібель грамадзян і разбурэнне інфраструктуры, але і парушэнне сфарміраваных дзесяцігоддзямі розных фарматаў супрацоўніцтва. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БЕЛТА.
"У самім рэгіёне ўсе разумеюць, што гэта эскалацыя - гэта не толькі гібель грамадзян, гэта не толькі разбурэнне інфраструктуры, але і парушэнне сфарміраваных дзесяцігоддзямі розных фарматаў супрацоўніцтва. Гандлёва-эканамічнага, транспартна-лагістычнага", - звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Гаворачы аб дапамозе беларускім грамадзянам, якія, вобразна кажучы, аказаліся заложнікамі сітуацыі на Блізкім Усходзе, Максім Рыжанкоў адзначыў, што дыпламаты дапамагаюць ім у вяртанні на радзіму і аказваюць консульскую дапамогу.
"Дыпламаты ведаюць, што рабіць. Аб сітуацыі мы інфармаваны поўна. Дыялог з міністэрствамі замежных спраў гэтых дзяржаў як ніколі вядзецца актыўны. І ён дае магчымасць нам разумець, што адбываецца ў рэгіёне, і вырашаць усе пытанні, якія нам патрэбны", - падкрэсліў міністр.-0-