Максім Рыжанкоў. Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва ажыццявіла чарговую антыбеларускую палітычную акцыю, звярнуўшыся ў Міжнародны крымінальны суд наконт Беларусі. Аб гэтым, адказваючы на пытанне СМІ, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БЕЛТА.
Максім Рыжанкоў адзначыў, што нядаўна выказваўся ў СМІ наконт беларуска-літоўскіх адносін. І пазіцыя Беларусі, аб якой там заяўлялася, атрымала мноства цёплых водгукаў сярод жыхароў Літвы, якія, паводле слоў міністра, "стаміліся ад недальнабачнага і шкоднага для літоўскай эканомікі курсу Вільнюса ў адносінах да Беларусі". У той жа час рэакцыя ўлад Літвы была нервовай і нават, можна сказаць, істэрычнай. "На жаль, адпаведныя выказванні літоўскіх палітыкаў не змяшчалі нейкіх новых элементаў", - заўважыў міністр.
"Адначасова Літва ажыццявіла чарговую антыбеларускую палітычную акцыю. Сыходзячая літоўская адміністрацыя, якая даўно не цураецца выкарыстоўваць самыя брудныя і супярэчныя міжнароднаму праву метады работы, вырашыла задзейнічаць кантралюемыя Захадам судовыя інстанцыі, ангажыраваны характар якіх ужо даўно для ўсіх стаў відавочны", - сказаў міністр.
Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі аб такіх планах Вільнюса ведалі даўно. І аб гэтым публічна аб'явіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня народнага адзінства. "І мы добра ведаем, для чаго і з чыёй падачы гэта робіцца. Не трэба быць прызнаным экспертам у галіне міжнароднага права, каб зразумець абсурднасць і надуманасць выстаўляемых абвінавачанняў. Для нас відавочна бесперспектыўнасць патугаў Вільнюса і іх куратараў. Мы спакойна глядзім на гэту валтузню і не перастаём заклікаць суседзяў да разважлівасці і адэкватнасці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.-0-