Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2025, 10:18

Рыбакоў расказаў аб паспяховай рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ААН
 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя беларускіх ініцыятыў на пляцоўцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) ідзе вельмі паспяхова. Аб гэтым заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа ў ААН прадаўжаецца вельмі актыўна. Гэта адзіная ў свеце ўніверсальная пляцоўка, на якой прысутнічаюць усе дзяржавы. Гэта зусім унікальная магчымасць размаўляць абсалютна з усімі і праводзіць неабходныя сустрэчы, перагаворы, кансультацыі, працаваць па аанаўскай тэматыцы і за межамі аанаўскай тэматыкі, чым мы ўжо займаемся", - сказаў дыпламат.

У папярэднія гады Беларусь прапанавала рэалізаваць у рамках ААН некалькі ініцыятыў. Яны датычацца, напрыклад, барацьбы з гандлем людзьмі, чарнобыльскай праблематыкі, падтрымкі традыцыйных сямейных каштоўнасцей, процідзеяння незаконным абмежавальным мерам.

"Рэалізацыя гэтых ініцыятыў ідзе вельмі паспяхова, вельмі актыўна. І гэтага цалкам дастаткова цяпер для таго, каб пра Рэспубліку Беларусь ведалі, каб мы актыўна маглі працаваць з самымі рознымі дзяржавамі", - дадаў Валянцін Рыбакоў.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі