Фота з архіва
4 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік 5 лістапада ўручыць даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Цырымонія традыцыйна пройдзе ў Аляксандраўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Разам з кіраўніком беларускай дыпмісіі даверчыя граматы ўручаць паслы амаль 30 дзяржаў, у тым ліку Арменіі, Азербайджана, Індыі, Канады, Японіі, Італіі, Ізраіля, Іспаніі, Аргенціны, Нідэрландаў, Бельгіі і іншых.
Аляксандр Рагожнік уручыў копіі даверчых грамат у МЗС Расіі 8 ліпеня. З гэтага дня ён афіцыйна пачаў выкананне абавязкаў пасла Беларусі ў Расіі. Да Аляксандра Рагожніка беларускае пасольства ў Маскве ўзначальваў Дзмітрый Крутой, які цяпер займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.-0-