Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стала відавочна, што суверэнітэту ў Еўрасаюза няма наогул. Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у час сустрэчы на Валааме з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ зусім нядаўна палітолагі і ў палітычных колах у цэлым гаварылі, што Еўрасаюз - гэта эканамічны гігант, але палітычны карлік. Гэта не мае словы. Нікога не хачу пакрыўдзіць. Мы самі чыталі гэта ў заходніх крыніцах, - адзначыў Прэзідэнт Расіі. - Але ў сучасным свеце гэта заўсёды было важна, а сёння асабліва, суверэнітэт адыгрывае ключавую ролю ў тым ліку і для эканамічнага развіцця. Было зразумела, што суверэнітэту ў Еўрасаюза не так ужо і шмат. Сёння стала відавочна, што яго няма наогул".
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што за стратай палітычнага суверэнітэту ідзе і страта эканамічнага, а таксама назіраюцца каласальныя страты.-0-