Фота з архіва
5 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе ў снежні ў Мінску. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прымаючы 5 лістапада ў Крамлі даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандра Рагожніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У снежні спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і ў Мінску пройдзе прымеркаванае да гэтага юбілею пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-
Фота прэс-службы Крамля