8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне экспертнай групы па пытанні стварэння Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося 7 красавіка ў штаб-кватэры СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
У абмеркаванні, якое прайшло з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, прынялі ўдзел прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў юстыцыі, упаўнаважаных па правах чалавека Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.
Ключавым пытаннем парадку дня пасяджэння быў разгляд прапаноў дзяржаў - удзельніц СНД па праекце палажэння аб Камісіі па правах чалавека Садружнасці.
З улікам праведзенага абмеркавання экспертнай групай прынята рашэнне аб прадаўжэнні сумеснай работы над праектам палажэння. Наступны экспертны разгляд дакумента вырашана правесці 22 красавіка.-0-