Чжан Вэньчуань
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускія адносіны сёння знаходзяцца на самым высокім узроўні, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань па выніках сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кітай і Беларусь - сапраўдныя сябры і надзейныя партнёры", - адзначыў Чжан Вэньчуань.
Пасол нагадаў, што ў 2022 годзе лідары нашых краін паднялі двухбаковыя адносіны да ўзроўню ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. "Магу сказаць, што цяпер кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца на самым высокім узроўні і перажываюць лепшыя часы. Упэўнены, што пад кіраўніцтвам нашых лідараў і пры агульных намаганнях нашы двухбаковыя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будуць пастаянна павышацца", - дапоўніў ён.-0-