Фота Unsplash
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыя і Беларусь маюць намер у гэтым і будучым годзе абмяняцца днямі культуры. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай Міжнароднаму дню ёгі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат падзяліўся, што Дні культуры Беларусі ў Індыі запланаваны на снежань бягучага года.
Кіраўнік дыпламатычнай місіі назваў важным узаемадзеянне ў сферы культуры паміж Беларуссю і Індыяй. "Адносіны ў сферы культуры накіраваны на ўмацаванне кантактаў паміж людзьмі і на разуменне культуры адзін аднаго. І такія адносіны пастаянна развіваюцца", - заўважыў ён.
Ашок Кумар нагадаў, што Індыя ўдзельнічае ў розных культурных мерапрыемствах, праводзімых у Беларусі, у прыватнасці, у Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і кінафестывалі "Лiстапад".
"Паколькі індыйскае кіно вельмі папулярнае ў Беларусі, то пасольства Індыі праводзіла Дні індыйскага кіно ў Віцебску, Гродне, Гомелі, Мінску, - прадоўжыў ён. - У сакавіку, чэрвені я наведваў Гомельскую і Брэсцкую вобласці, азнаёміўся і з культурнымі аспектамі развіцця гэтых абласцей, а таксама магчымасцямі ўстанаўлення бізнес-кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін. У бліжэйшы час я планую наведаць і іншыя вобласці Беларусі".
Пасол таксама адзначыў, што Дні Індыі ў Беларусі запланавана правесці ў гэтым і ў наступным гадах. Паводле яго слоў, гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць беларусам бліжэй азнаёміцца з індыйскай культурай.
Ашок Кумар на прэс-канферэнцыі таксама расказаў пра важнасць Міжнароднага дня ёгі, які заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2014 годзе. А праводзіцца, пачынаючы з 2015 года, штогод 21 чэрвеня. Пасол звярнуў увагу, што асноўная задача ёгі - садзейнічанне здароўю.-0-