Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 кастрычніка 2024, 13:38

Пасол Беларусі ў Венгрыі падкрэсліў значную ролю ШАС у забеспячэнні міру і бяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч падкрэсліў значную ролю ШАС у забеспячэнні міру, стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, развіцця эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў на брыфінгу, арганізаваным беларускім бокам, у сувязі з уступленнем Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій дзяржаў - удзельніц ШАС, прадстаўленых у Венгрыі, у ліку якіх Азербайджан, Іран, Пакістан, Расія, Узбекістан, Кыргызстан. У брыфінгу таксама прынялі ўдзел дыпламаты пасольстваў Кітая і Казахстана, эксперты і журналісты.

Як адзначыў у сваім звароце кіраўнік беларускай дыпмісіі, той дзень, калі Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС, увайшоў у гісторыю суверэннай беларускай дзяржавы. Сімвалічна, на яго думку, што гэта адбылося ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Уладзімір Улаховіч падкрэсліў значную ролю ШАС у забеспячэнні міру, стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, развіцця эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Гаворачы аб пытаннях глабальнай бяспекі, ён адзначыў узрастаючую ролю Беларусі. Паводле яго слоў, гэта пацвярджаецца інтарэсам сусветнай супольнасці да канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца ў Мінску ў канцы кастрычніка. Пасол таксама зрабіў акцэнт на эканамічных прэферэнцыях для краін-удзельніц, харчовай бяспецы, узаемным узбагачэнні культур і міжнародным пазіцыянаванні ШАС.

У сваю чаргу, удзельнікі мерапрыемства павіншавалі Беларусь з далучэннем да ШАС у якасці паўнапраўнага ўдзельніка. "Гэта арганізацыя ўнікальная і вельмі значная для ўсяго рэгіёна, у тым ліку з пункту гледжання эканамічнага ўзаемадзеяння і камунікацыі паміж дзяржавамі - удзельніцамі ШАС: Расіяй, Беларуссю, Пакістанам і іншымі краінамі, - сказаў пасол Пакістана ў Венгрыі Асіф Мемон. - Праз 10 дзён у Ісламабадзе адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў краін ШАС. Мы чакаем, што гэта будзе яшчэ адна ўнікальная магчымасць для Пакістана і краін-удзельніц паказаць сваю прыхільнасць да мэт арганізацыі".

"Віншую беларусаў і калег па ШАС з уступленнем Рэспублікі Беларусь у гэту буйнейшую рэгіянальную арганізацыю. Беларусь - вельмі важны партнёр для ШАС, і яе паўнапраўны ўдзел - гэта яшчэ адзін мэсыдж у падтрымку міру і стабільнасці ў рэгіёне", - падкрэсліў пасол Ірана ў Венгрыі Мартэза Марадзіян.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі