
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Калумбіі Мікалай Аўсянка 7 жніўня прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Калумбія Густава Петра. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Калумбіі.
Раней Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў у адрас Густава Петра віншаванне з выбраннем, падкрэсліўшы, што Мінск зацікаўлены ў паглыбленні палітычных адносін з Багатой.
У ходзе мерапрыемства адбылася гутарка беларускага пасла з Прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам Калумбіі. Беларускі дыпламат звярнуў увагу на існуючы патэнцыял развіцця двухбаковых адносін, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.
Акрамя таго, адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі з назначанымі членамі кабінета, а таксама кіраўнікамі замежных дэлегацый.-0-