Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лістапада 2024, 16:19

Нацыянальны сход Беларусі і Панафрыканскі парламент падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
 

Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў штаб-кватэры Панафрыканскага парламента адбылася цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Панафрыканскім парламентам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка і старшыня Панафрыканскага парламента Фарчун Чарумбіра.
Прадастаўленне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу наглядальніка ў гэтай уплывовай кантынентальнай арганізацыі - важны крок у развіцці дыялогу па любых пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс для Беларусі і 55 афрыканскіх дзяржаў.

Афрыка - рэгіён з вялікім патэнцыялам, і за права працаваць на гэтым рынку ідзе вострая канкурэнтная барацьба. Беларусь зарэкамендавала сябе як надзейны і прадказальны партнёр, які выбудоўвае супрацоўніцтва на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемаразумення. Такі падыход выгадна адрозніваецца ад схем, якія навязваюць свету адэпты адміраючай каланіяльнай сістэмы, і адкрывае сур'ёзныя перспектывы нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў эканоміцы і гуманітарнай сферы.
Краіны Афрыкі маюць 25 працэнтаў галасоў у ААН, і ўмацаванне палітычных кантактаў з імі па лініі парламенцкай дыпламатыі будзе садзейнічаць пашырэнню мірных, аб'яднальных ініцыятыў і пабудове справядлівага шматпалярнага свету.-0-

Фота Палаты прадстаўнікоў
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі