Сцяг Субота, 18 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2025, 19:21

МЗС Беларусі пракаменціравала адмену ў ЗША абсурднага рашэння адносна Кубы

Фота з архіва
Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вельмі рады за дружалюбную Кубу і братэрскі кубінскі народ. Аб гэтым БЕЛТА заявілі ў МЗС Беларусі ў адказ на просьбу пракаменціраваць прынятае 15 студзеня адміністрацыяй ЗША рашэнне аб выключэнні Кубы са спіса дзяржаў - спонсараў тэрарызму, у якім краіна знаходзілася з 2021 года.

"Беларусь паслядоўна і рашуча асуджала, у тым ліку на пляцоўцы ААН, несправядлівае і неабгрунтаванае ўключэнне амерыканцамі Кубы ў спіс краін, якія спансіруюць міжнародны тэрарызм. З самага пачатку для ўсяго свету была відавочна абсурднасць гэтага кроку", - заявілі ў прэс-службе.

У МЗС Беларусі разлічваюць, што нядаўняе рашэнне Белага дома акажацца канчатковым і беспаваротным, і што ў новай адміністрацыі ЗША зразумеюць усю бесперспектыўнасць такіх санкцый.

"Выступаем за поўнае спыненне амерыканскага эмбарга ў адносінах да Кубы, а таксама за зняцце ўсіх аднабаковых абмежавальных мер, уведзеных супраць іншых дзяржаў", - заявілі ў МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі