Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2024, 12:26

Мезенцаў: Група высокага ўзроўню стала важнейшым інструментам інтэграцыі ў СД

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы стала важнейшым інструментам інтэграцыі. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у час пасяджэння Групы высокага ўзроўню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "Мы сёння традыцыйна ў планавым парадку праводзім пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Павінен адзначыць, што змястоўнасць парадку дня, што мы прапануем удзельнікам пасяджэння, пацвярджае, што Група высокага ўзроўню стала важнейшым інструментам інтэграцыйнай работы ў фармаце СД. Сёння мы выносім 21 пытанне на разгляд. Адно з важнейшых - узгадненне праектаў парадку дня Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і Вышэйшага дзяржсавета", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Паводле яго слоў, у праект парадку дня Савета Міністраў выносіцца 24 пытанні, на Вышэйшым дзяржсавеце плануецца разгледзець 11. Пасяджэнні павінны адбыцца напярэдадні 25-годдзя Саюзнай дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі