Фота з архіва
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасных няпростых умовах асабліва важна выбудаваць механізм хуткага сумеснага рэагавання краін ШАС на ўзнікаючыя глабальныя выклікі. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч на 23-й нарадзе міністраў дзяржаў - членаў ШАС, адказных за знешнеэканамічную і знешнегандлёвую дзейнасць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.
Як падкрэсліў Сяргей Лукашэвіч, сусветная цікавасць да ШАС як да перспектыўнай міжнароднай арганізацыі расце. Беларусь, паводле яго слоў, гатова ўносіць свой уклад у работу арганізацыі па ўсіх напрамках супрацоўніцтва - палітычным, гуманітарным, эканамічным, а таксама ўдзельнічаць у яе рабоце ў якасці раўнапраўнага партнёра і аднадумца, рэгулярна абмяркоўваць і знаходзіць кансэнсусныя рашэнні па самым шырокім коле галіновых і рэгіянальных пытанняў.
"Ва ўмовах, калі эканамічная сітуацыя ў свеце становіцца ўсё больш непрадказальнай, набіраюць абароты геапалітычныя супярэчнасці і расце недастатковае разуменне на міжнароднай арэне, асабліва важна выбудаваць механізм хуткага сумеснага рэагавання краін ШАС на ўзнікаючыя глабальныя выклікі, такія як незаконныя аднабаковыя санкцыі, штучна створаныя фінансавыя бар'еры", - падкрэсліў першы намеснік кіраўніка МЗС. У інтарэсах забеспячэння эканамічнай устойлівасці ў рэгіёне вельмі важна, паводле яго слоў, паслядоўна нарошчваць супрацоўніцтва і паступальна ўвасабляць у жыццё ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці. "Важна выкарыстоўваць ужо існуючыя ў рамках ШАС напрацоўкі і інстытуты эканамічнага супрацоўніцтва", - канстатаваў першы намеснік кіраўніка МЗС.-0-