Сяргей Лаўроў. Фота з архіва
16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў узначаліць расійскую дэлегацыю на міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 31 кастрычніка - 1 лістапада ў Мінску. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"31 кастрычніка - 1 лістапада ў Мінску адбудзецца другая міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. Расійскую дэлегацыю на гэтым мерапрыемстве ўзначаліць кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства", - сказала Марыя Захарава.
Паводле яе слоў, у сваім выступленні на пленарным пасяджэнні форуму Сяргей Лаўроў закране пытанне рэалізацыі вылучанай прэзідэнтам РФ ініцыятывы аб фарміраванні архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі ў Еўразіі і выкладзе расійскія ацэнкі бягучага стану спраў у сферы агульнакантынентальнай бяспекі.-0-