24 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка беларускага ўрада сустрэў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, у час візіту Раман Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Таксама чакаецца, што прэм'ер-міністр Беларусі наведае Пецярбургскі трактарны завод. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада пабывае на кірмашы беларускіх тавараў у Санкт-Пецярбургу, паглядзіць пляцоўку з беларускай тэхнікай.
Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента гераічным абаронцам Ленінграда, наведванне экспазіцыі "Гісторыя абароны і блакады Ленінграда".
24-25 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу праходзяць Дні Мінска. Праграма мерапрыемства ўключае кірмаш беларускіх прадпрыемстваў, выстаўку машынабудаўнічай прадукцыі, а таксама дзелавыя і культурныя падзеі.-0-