Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 ліпеня 2025, 10:41

Беларуская дэлегацыя прадставіць у Хельсінкі прапановы па пераадоленні крызісу ў рэгіёне
 

Фота МЗС
Фота МЗС
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Ігарам Сякрэтам прымае ўдзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю падпісання Хельсінкскага заключнага акта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемствы праходзяць 31 ліпеня - 1 жніўня ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі.

"У час дыскусій аб будучыні АБСЕ кіраўнік беларускай дэлегацыі прадставіць ацэнкі і прапановы Мінска па пераадоленні крызіснай сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, а таксама па павышэнні эфектыўнасці работы АБСЕ", - расказалі ў прэс-службе ведамства.-0-

Фота МЗС
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі