Сцяг Субота, 31 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2020, 17:00

Беларусь прыняла меры ў адказ на санкцыі краін Балтыі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыняла меры ў адказ на санкцыі з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

У размешчанай на сайце МЗС заяве Анатоля Глаза наконт сустрэчы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай было адзначана, што балтыйскія суседзі пашырылі санкцыйныя спісы па Беларусі. "Што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у дзеянне сіметрычныя абмежавальныя меры ў адказ па кожнай з гэтых краін. Мы гаварылі, што гэта сыходная спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць такія крокі", - сказаў прадстаўнік МЗС.

У размове з карэспандэнтам БЕЛТА ён растлумачыў, што беларускі бок склаў свае санкцыйныя спісы па Літве, Латвіі і Эстоніі. У іх унеслі прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны, ім цяпер забаронены ўезд у Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі