Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 снежня 2024, 17:39

Беларусь і Іран абмеркавалі механізмы паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

Фота МЗС
Фота МЗС
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёмы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана 17 снежня адбыўся ў Тэгеране, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Кансультацыі правялі першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч і намеснік міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран па палітычных пытаннях Маджыд Тахт-Раванчы.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін, падрабязна разгледзелі выпрацоўку механізмаў па паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага парадку дня. Асобна спыніліся на сітуацыі ва Украіне, Сірыі і Афганістане.

Сяргей Лукашэвіч быў прыняты міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы. На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Адбыўся таксама абмен думкамі аб перспектыўных напрамках сумеснай работы ў рамках міжнародных арганізацый.

На сустрэчы з намеснікам міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана Махамадам-Алі Дэхган-Дэхнаві абмеркаваны пытанні змястоўнага напаўнення 17-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне якога запланавана ў студзені 2025 года ў Мінску.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі