Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2025, 15:51

Беларусь і Інданезія дамовіліся аб пастаўках сельгастэхнікі, угнаенняў і прадуктаў

Зулкіфлі Хасан і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
Зулкіфлі Хасан і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацэленасць на парышэнне беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы пацверджана на сустрэчы ў Джакарце міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з каардынуючым міністрам па харчовых пытаннях Інданезіі Зулкіфлі Хасанам. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкой на беларускае МЗС.

Пытанне харчовай бяспекі цяпер з'яўляецца адным з ключавых для Інданезіі. У сувязі з гэтым кааперацыя з беларускім бокам па пытаннях паставак сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў і прадуктаў харчавання ў Інданезію адзначана вельмі актуальнай.

Беларускі бок гатовы не проста пастаўляць харчовыя тавары (мясо, малако, птушку), але і прадаставіць інданезійскім партнёрам тэхналогіі і поўнае суправаджэнне ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Інданезіі, накіраваных на ўмацаванне харчовай бяспекі краіны.

Грунтоўная размова Максіма Рыжанкова адбылася з міністрам сельскай гаспадаркі Інданезіі Андзі Амранам Сулейманам, якая пацвердзіла наяўнасць шэрага перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва.

Максім Рыжанкоў запрасіў Андзі Амрана Сулеймана наведаць Беларусь у любы зручны час. У тым ліку прапанавана выкарыстаць знакавыя мерапрыемствы міжнароднага характару, у прыватнасці міжнародную выстаўку "Белагра-2026".

Бакі дамовіліся грунтоўна вывучыць і арганізаваць далейшую работу па пастаўках запатрабаваных на рынках Беларусі і Інданезіі сельскагаспадарчых тавараў.

Максім Рыжанкоў 5 і 6 жніўня з візітам наведвае Джакарту (Інданезія). Гэта першы афіцыйны візіт па лініі беларускага знешнепалітычнага ведамства з моманту адкрыцця пасольства Беларусі ў Джакарце ў 2012 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі