На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі 22 кастрычніка з трыумфам адбыўся паказ спектакля "Аіда". Гісторыю кахання, вернасці, рэўнасці, злосці і здрады расказалі зоркі сусветнай оперы. У галоўнай партыі Радамеса - Іван Гынгазаў, зорка расійскай оперы, саліст Маскоўскага музычнага тэатра "Гелікон-опера", запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі і Марыінскага тэатра, уладальнік прэстыжных прэмій "Анегін" і BraVo. За дырыжорскім пультам быў галоўны маэстра Вялікага тэатра, народны артыст Башкортастана Арцём Макараў.
На здымку: у час спектакля.