На сустрэчы з калектывам ААТ "Нафтазаводмантаж" старшыня Савета
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава абмеркавала пытанні
развіцця рэгіёна ў цэлым і прадпрыемства ў прыватнасці. Генеральны дырэктар ААТ "Нафтазаводмантаж" Мікалай Ярэміч расказаў аб бягучай фінансавай сітуацыі і
перспектывах развіцця прадпрыемства. Спікер адзначыла, што "Нафтазаводмантаж" з'яўляецца адным са значных прадпрыемстваў Наваполацка і яго трэба захаваць.
На здымку: старшыня Савета
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў час размовы з работнікамі прадпрыемства.
