Заключны дзень спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі" сабраў каля
25 тыс. удзельнікаў і гасцей. Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю 7 чэрвеня стаў гарадскі стадыён
ФАК, дзе на працягу дня праходзілі яркія і насычаныя падзеі. На малой
сцэне скейт-ролер-парку адбыўся інтэлектуальны турнір "Алімпійская
віктарына". У ім прынялі ўдзел аматары спорту, якія праверылі свае веды
па гісторыі алімпійскага руху і дасягненнях беларускіх атлетаў.
На здымку: у час спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі".
