Фотавыставу БЕЛТА "Паралельныя светы" прадставілі ў Брэсце ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". Экспазіцыя размясцілася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. Фотавыстава "Паралельныя светы" расказвае аб двух мірах - свеце разбурэння і свеце развіцця. Яна дэманструе, што гэтыя два светы ідуць паралельна і кожны выбірае сам, па якім шляху рухацца.
На здымку: на выставе БЕЛТА "Паралельныя светы".