Урачыстая цырымонія адкрыцця выставы твораў Саюза мастакоў Кыргызскай
Рэспублікі адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў ходзе Дзён культуры
Кыргызстана ў Беларусі. Экспазіцыя выставы ўключае 30 твораў кыргызскіх мастакоў у тэхніцы
алейнага і акрылавага жывапісу. Работы дэманструюць разнастайнасць
стыляў і тэхнік, якія адлюстроўваюць хараство прыроды, народныя традыцыі
і дух свайго народа
На здымку: на выставе.