Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прывёз у Брэст выставу "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі". Экспазіцыя складаецца з 17 планшэтаў і расказвае аб адзінстве ўсіх народаў СССР як важнейшым фактары поспеху Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Дэманструюцца экспанаты з фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: зброя, дакументы, форма, некаторыя прадметы - упершыню. Частка выставы (больш за 20 прадметаў) сфарміравана з экспанатаў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".
На здымку: на выставе.