Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" 26 снежня была прадстаўлена ў Беларускім дзяржаўным агратэхнічным універсітэце. Аб яе стварэнні расказала студэнтам генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч. Учас мерапрыемства, якое прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, моладзь змагла пазнаёміцца таксама з аўтарам кнігі "Суперпозиция. Параллельные миры" палітолагам Сяргеем Мусіенкам.
На здымку: на выставе БЕЛТА "Паралельныя светы".