Шэсць жыхароў Віцебска, якія дапамагалі эвакуіраваць работнікаў і
наведвальнікаў з палаючага ГЦ "Беларусь" 13 снежня, узнагародзілі
падзякамі ад абласнога ўпраўлення МНС. У ліку першых гэтыя шэсць чалавек, сярод якіх былі прадпрымальнікі, што
працавалі ў гандлёвым цэнтры, а таксама неабыякавы наведвальнік,
дапамаглі арганізаваць эвакуацыю. Не паддаўшыся паніцы, яны да прыезду
ратавальнікаў выводзілі людзей з задымленага памяшкання.
На здымку: старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін узнагароджвае Мікіту Чарвякова і яго сям'ю.