Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:45 28 сакавіка 2025

Віцебскія ратавальнікі перадалі жыхарам ДНР гуманітарны груз

Віцебскія ратавальнікі перадалі жыхарам ДНР гуманітарны груз У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі ратавальнікі Віцебскай вобласці 28 сакавіка перадалі гуманітарны груз для жыхароў Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР). Ратавальнікі набылі прыборы для абагравання памяшканняў і бактэрыцыдныя рэцыркулятары паветра - усяго 30 адзінак абсталявання. Падрыхтаваную гуманітарную дапамогу перадалі спачатку ў Наваполацк, а адтуль з агульным грузам прыборы будуць адпраўлены ў пункты часовага размяшчэння грамадзян у Данецкай Народнай Рэспубліцы. У ДНР адправяцца больш за 150 цёплых коўдраў і падушак, прадукты харчавання, прадметы асабістай гігіены і бытавой хіміі, генератары, абагравальнікі і бактэрыцыдныя ачышчальнікі паветра. Для дзяцей сабрана больш за 100 кг цукерак і 400 адзінак адзення.

На здымку: у час акцыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі