Напярэдадні прафесійнага свята ваеннаслужачыя 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады выйшлі на вуліцы абласнога цэнтра, каб падзяліцца добрым настроем і падарыць прадстаўніцам прыгожай палавіны кветкі. Традыцыйную акцыю віцебскія дэсантнікі прымеркавалі да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, які ў Беларусі будзе адзначацца 2 жніўня. На здымку: у час акцыі.
