Ваеннаслужачыя Магілёўскага гарнізона 10 лютага атрымалі арэнднае жыллё. Восем прасторных і светлых кватэр размясціліся ў васьміпавярховым доме на вул. Жамчужнай. Ключы ад новых арэндных кватэр навасёлам уручыў ваенны камісар Магілёўскай вобласці Віталь Ядзевіч.На здымку: старшы тэхнік роты ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе Мікалай Філіпенка з жонкай Арынай і сынам Аляксандрам.
