Урачыстая цырымонія ўскладання кветак прайшла каля стэлы "Мінск - горад-герой". Мінчане прыйшлі ўшанаваць памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі пры абароне Радзімы і сталіцы. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Да пачатку цырымоніі каля стэлы прайшоў тэатралізаваны паказ.
На здымку: у час цырымоніі ўскладання.