У Івацэвічах у скверы Перамогі адбылося ўскладанне кветак да помніка воіна на брацкай магіле, а таксама памятнага знака спаленым вёскам. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, прадстаўнікі органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, дыпламаты. Прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі памяць абаронцаў і мірных ахвяр вайны.
На здымку: у час ускладання да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.