Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:37 07 мая 2021

Удзельніка Сталінградскай бітвы ў Гродне ўшаноўвалі з аркестрам і парадам

У Гродзенскай вобласці прадаўжаюцца індывідуальныя віншаванні ветэранаў. 7 мая з парадам каля пад'езда і ваенным аркестрам віншаванні з Днём Перамогі прымаў ганаровы грамадзянін Гродна Рыгор Абялеўскі.

У імправізаваны пляц ператварыўся двор шматпавярховага дома на праспекце Кляцкова. Аркестр Гродзенскай пагранічнай групы выканаў маршы і папулярныя ваенныя песні, пагранічнікі прайшлі для ветэрана ўрачыстым маршам. Павіншаваць Рыгора Абялеўскага прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, моладзь. Словы ўдзячнасці ветэрану выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

На здымку: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Абялеўскі і кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Алег Бялінскі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі