Гомель 18-19 кастрычніка прымае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства", якая прадставіць гараджанам і гасцям горада ўнікальныя выставы. Так, у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.Сухога можна ўбачыць рарытэтныя плакаты са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў экспазіцыі "Са знакам якасці". У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны прадстаўлены праект Нацыянальнай бібліятэкі - выстава "Кнігі ў дар Прэзідэнту".
На здымку: на выставе рарытэтных плакатаў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.Сухога