У Мінску афіцыйна прэзентавалі электракар Geely Galaxy E8. Асноўнай адметнай рысай інтэр'ера стаў вялікі экран на 45 дзюймаў з
8K-распазнаваннем, які сумяшчае ў сабе прыборную панэль і два дысплэі -
цэнтральны і пасажырскі. Базавая версія аўто аснашчаецца адзіным
электраматорам магутнасцю 272 конскія сілы. Самая дарагая камплектацыя
мае ўжо два рухавікі і выдае 645 конскіх сіл. Да 100 км/гадз такі
варыянт разганяецца за 3,49 секунды. На адным зарадзе Е8 зможа
пераадолець да 620 км. Хуткая зарадка дазваляе папоўніць 500 км запасу
ходу ўсяго за 15 хвілін.
На здымку: у час прэзентацыі электракара.